Праект Каранёўка ад Smart Homel

Як зрабіць Каранёўку турыстычным магнітам

Гомельцы часта наракаюць, што ў іх рэгіёне бракуе цікавых мясцінаў, якія можна наведаць самому ці прывезці з сабой гасцей ды турыстаў. Пры гэтым у нас хапае і цікавых сядзібаў, і прыгожых краявідаў, і населеных пунктаў з багатай гісторыяй, але туды бывае не так лёгка дабрацца. Адно з такіх месцаў — былое ўладанне гомельскіх князёў Паскевічаў Каранёўка. Гомельская ўрбаністычная ініцыятыва «Smart Homel» прапануе сваё бачанне пераўтварэння Каранёўкі ў турыстычны магніт рэгіёна.

Разам з іншымі землямі Гомельскага маёнтка Каранёўка, якая месцілася тады ў 12 вёрстах ад Гомеля, у 1834 годзе была набыта ў графа Сяргея Пятровіча Румянцава фельдмаршалам Іванам Фёдаравічам Паскевічам. Першапачаткова яна выконвала ролю маёнтка, у якім знаходзілася бровар і цагельня.

У архіўных дакументах ёсць інфармацыя і аб наяўнасці ў Каранёўскім фальварку паляўнічых угоддзяў і аб узвядзенні адпаведных пабудоў. Менавіта па гэтай прычыне ў 1860-х Фёдар Іванавіч Паскевіч і распачаў тут будаўніцтва жылога памяшкання галоўнага егермейстэра, у якім мог спыняцца для адпачынку разам з сям’ёй і гасцямі.

Пасля рэвалюцыі 1917 года Каренёўка становіцца пасёлкам, тут будуецца цагляны завод. У 1930-я гады на ім працуюць адпушчаныя на вольнае пасяленне зняволеныя, якія жылі ў драўляных бараках. У паляўнічай хаце ў гэты час размяшчалася Каранёўскае лясніцтва. У гады Вялікай Айчыннай вайны дом пацярпеў ад пажару, але потым быў адноўлены.

Зараз тут месціцца Каранёўская эксперыментальная база Інстытута лесу Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.

Калі вы захочаце паглядзець на шыкоўную сядзібу самастойна, то зрабіць гэта будзе складана. Аўтобусы, што курсіруюць у паўднёва-ўсходнім кірунку ездзяць не так рэгулярна, як хацелася б.

Але нават калі вы даедзеце да старажытнай сядзібы і захочаце адпачыць каля старай сажалкі, то і тут вас будуць чакаць сюрпрызы.

Паколькі на дадзены момант сядзіба з прылеглай тэрыторыяй належаць Каранёўскай эксперыментальнай базе Інстытута лесу, то яе наведванне ў выходныя і святочныя дні забаронена. І нават не спрабуйце весеба пабавіць тут час сябрамі — гэта таксама забаронена, роўна як і распіццё спіртовых напояў (гэта хіба што адзіны плюс сярод забарон).

На тэрыторыі сядзібы адсутнічаюць лавачкі, на якіх можна было б прысесці, адсутнічаюць сметніцы. Адным словам няма абсалютова ніякай неабходнай інфраструктуры і ўмоваў для таго, каб гэтае месца было б цікавае не толькі тубыльцам і ляснікам, але і турыстам ды гомельцам.

Патрапіць унутр сязібы з экскурсіяй пакуль што таксама складана. На дадзены момант Каранёўская сядзіба — месца для працы ляснікоў, але зусім не для гасцей.

Але гэта можна змяніць!

Гомельская ўрбаністычная ініцыятыва «Smart Homel» прапаноўвае:

1) Перагледзець правілы знаходжання і наведвання сядзібы ў Каранёўцы.

Гэтае месца мае быць прыцягальнай кропкай для адпачынку і спрыяе цікаўнасці да мінулага нашага краю. Нельга забараняць знаходзіцца тут на выходных.

Трэба размесціць на тэрыторыі сядзібы хаця б некалькі лавачак і сметніц ды заняцца, нарэшце, сажалкай, узровень вады ў каторай ў апошнія гады катастрафічна нізкі.

2) Пракласці пешаходную/роварную сцяжынку ад дачнага пасёлка «Лісічкі» да Каранёўкі

На выездзе з Навабеліцы на ўчастку ад Навабеліцкага камбіната хлебапрадуктаў да д.п. «Лісічкі» уздоўж Каранёўскай шашы падобная сцежка была створана яшчэ ў 2016 годзе.

Сцяжынка ў 2016 годзе
Сцяжынка ў 2016 годзе
Сцяжынка ў 2016 годзе
Стварэнне сцяжынкі значна палегчыла перасоўванне для пешаходаў і раварыстаў побач з шашой, па якой з вялікай хуткасцю мінае аўтатранспарт
Сцяжынка ў 2016 годзе

Цалкам лагічна і рэалістычна падоўжыць гэты зручны спосаб перасоўвання для пешаходаў і раварыстаў ад дачнага пасёлка «Лісічкі» да самой Каранёўкі. Дыстанцыя, на якой неабходна стварыць яе складае каля 4,63 км.

Частка сцяжынкі, узведзеная ў 2016 годзе ад Навабеліцы да д.п. «Лісічкі» складае 1,71 км. Неабходны працяг — 6,34 км.

Ажыццявіць гэта ў сілах гомельскіх уладаў. Тым больш, што начальнік упраўлення ДАІ УУС аблвыканкама Ігар Макушэнка на адкрыцці веласезона ў 2016 годзе заявіў, што

«мы будзем працягваць ствараць усю неабходную інфраструктуру для веласіпедыстаў на вуліцах гарадоў, а таксама за іх межамі. Хацелася б у перспектыве зрабіць веладарожку ад Гомеля да Калінковіч «.

Начальнік упраўлення ДАІ УУС гомельскага аблвыканкама Ігар Макушэнка на адкрыцці веласезона ў 2016 годзе.

Падобная веладарожка ад ускраін Гомеля да Калінковіч расцягнулася б на дыстанцыю каля 110 кіламетраў. Пры гэтым веладарожка для Каранёўкі, а дакладней неабходны для ўзвядзення ўчастак ад д.п. «Лісічкі» уздоўж Каранёўскай шашы складае ўсяго 6,43 км.

Слайдэр: Кавалак неабходнай сцяжынкі для пешаходаў/раварыстаў мае стартаваць перад самым чыгуначным пераездам

Слайдэр: Так магла б выглядаць сцяжынка для пешаходаў/раварыстаў у раёне д.п. «Лісічкі»

Слайдэр: Узвесці новы кавалак сцяжынкі для пешаходаў/раварыстаў да самай Каранёўкі не так складана — побач з шашой дастаткова месца.

Слайдэр: Абсалютова неабходная рэч — стаянка (любой канфігурацыі) для ровараў каля самой сядзібы ў Каранёўцы.

Мы перакананыя, што сканчэнне гэтай сцяжынкі спрасціла б доступ для раварыстаў і пешаходаў у Каранёўку, у якой месціцца прыгожы дом для палявання, узведзены пры Паскевічах.

3) Ачысціць сцяжынку для пешаходаў/раварыстаў ад Навабеліцы да д.п. «Лісічкі»

Пасля зімы на ўзведзеным участку сцяжынкі засталося безліч смецця, пяску і камянёў. Усё гэта неабходна прыбраць, каб зробленае не было марным.

Узведзены кавалак сцяжынкі для пешаходаў/раварыстаў уздоўж Каранёўскай шашы (да д.п. «Лісічкі») па стане на сакавік 2017 г.
Бачыш сцяжынку? А яна ёсць!
Узведзены кавалак сцяжынкі для пешаходаў/раварыстаў уздоўж Каранёўскай шашы (да д.п. «Лісічкі») па стане на сакавік 2017 г.
Узведзены кавалак сцяжынкі для пешаходаў/раварыстаў уздоўж Каранёўскай шашы (да д.п. «Лісічкі») па стане на сакавік 2017 г.
Раварысты абіраюць небяспечную шашу ўжо наяўнай сцяжынцы, паколькі ехаць па камянях, пяску і смецці не лепшае задавальненне
Узведзены кавалак сцяжынкі для пешаходаў/раварыстаў уздоўж Каранёўскай шашы (да д.п. «Лісічкі») па стане на сакавік 2017 г.

Урбаністычная ініцыятыва «Smart Homel» збіраецца звярнуцца да ўладаў Гомеля ў бліжэйшы час з прапановамі па палягчэнні доступа да сядзібы ў Каранёўцы для гомельцаў і турыстаў і стварэння неабходнай для гэтага інфраструктуры. Гэта неабходна як для замежнікаў, якім быў спрошчаны візавы рэжым пры наведванні нашай краіны, так і самім жыхарам Гомеля. Нельга хаваць такую прыгажосць, як Каранёўскую сядзібу ў лясах, трэба рабіць з яе сапраўдны турыстычны магніт!

Зробім наш горад і рэгіён цікавымі, прывабнымі і камфортнымі для жыцця і наведвання разам, далучайцеся!

Аўтары канцэпта, фота і візуалізацый: Яўген Меркіс, Зміцер Кірэенка

Post Author: Caesar

2 thoughts on “Як зрабіць Каранёўку турыстычным магнітам

    Дзмітрый

    (10.03.2017 - 18:40)

    Добры праект, даўно хачу с’ездіть туды на ровары, але на жаль, ў выходныя ўваход зачынены і велодорожкі няма

    Уладзімір

    (10.03.2017 - 18:52)

    Так, было б вельмі файна! А тое па горадзе ужо надакучыла катацца, а ў Парку — забаронена….

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *