Wi Fi аўтобус у Гомелі

Гомель наперадзе: у Беларусі ўпершыню з’явіліся гарадскія Wi-Fi-аўтобусы

Упершыню ў Беларусі ў гарадскім грамадскім транспарце з’явіўся бясплатны інтэрнэт. Пілотны праект рэалізаваны ў Гомелі, дзе па гарадскіх маршрутах пусцілі аўтобусы з Wi-Fi-доступам для пасажыраў. Пра гэта распавялі ў кампаніі velcom, забяспечыў рэалізацыю тэхнічнага рашэння.

На першым этапе Wi-Fi з’явіўся ў 20 аўтобусах, якія курсуюць ў Гомелі па самым працялым аўтобусным маршруце №17 «мікрараён Клянкоўскі — Медгарадок». Адначасова карыстацца бясплатным інтэрнэтам змогуць да 80 пасажыраў.

Каб падлучыцца да Wi-Fi, пасажырам трэба прайсці ідэнтыфікацыю на спецыяльным партале. Пасля аўтарызацыі там на нумар тэлефона прыйдзе SMS з кодам, які трэба ўвесці ў пазначаны радок на партале.
Пілотны праект рэалізаваны ААТ «Гомельаблаўтатранс» і кампаніяй velcom. Сваім партнёрам для арганізацыі Wi-Fi-рашэнні мабільны аператар выбраў Cisco.

У бліжэйшы час у Гомелі з’явяцца яшчэ каля 100 Wi-Fi-аўтобусаў.

Паводле Нашай Нівы

Post Author: Caesar

1 thought on “Гомель наперадзе: у Беларусі ўпершыню з’явіліся гарадскія Wi-Fi-аўтобусы

    Александр

    (18.04.2017 - 13:24)

    Ещё не обратил внимание. А есть выборка какие именно автобусы подключены?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *