Генплан Гомеля

Дыскусія «Генплан — для грамадзян?» пройдзе ў Гомелі

12 верасня ў Гомелі пройдзе грамадскае абмеркаванне па пытаннях развіцця горада, якое зладзіць грамадская ініцыятыва «Маю права».

На сустрэчы абмяркуюць, што з сябе ўяўляе генплан і чаму падчас яго рэалізацыі парушаюцца правы грамадзян. У якасці экспэртаў запрошаныя чыноўнікі з упраўлення архітэктуры і УКБ, а таксама:

  • грамадскі актывіст Дзяніс Кобрусеў — распавядзе якім чынам менчукі адстойваюць свае інтарэсы і як шукаюць шляхі паразумення з уладамі;
  • праваабаронца Алесь Яўсеенка пакажа на ўласным прыкладзе, як ён адстойвае права жыць у сваім прыватным доме;
  • архітэктар Сяргей Ляпін і актывістка Марыя Булавінская распавядуць пра спрэчку з забудаўніком і пра знос старых дамоў па вул. Валатаўской.

Месца правядзення: арт-прастора «Каўчэг» (пр. Перамогі, 2а, 2 паверх). Пачатак а 18.00.

Уваход вольны.

Post Author: Caesar

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *