Праект Каранёўка ад Smart Homel

Як зрабіць Каранёўку турыстычным магнітам

Гомельцы часта наракаюць, што ў іх рэгіёне бракуе цікавых мясцінаў, якія можна наведаць самому ці прывезці з сабой гасцей ды турыстаў. Пры гэтым у нас хапае і цікавых сядзібаў, і прыгожых краявідаў, і населеных пунктаў з багатай гісторыяй, але туды бывае не так лёгка дабрацца. Адно з такіх месцаў — былое ўладанне гомельскіх князёў Паскевічаў Каранёўка. Гомельская ўрбаністычная ініцыятыва «Smart Homel» прапануе сваё бачанне пераўтварэння Каранёўкі ў турыстычны магніт рэгіёна. Читать дальше проЯк зрабіць Каранёўку турыстычным магнітам