SMART-суботнік у Навабеліцкім лесе

SMART-суботнік правядуць у Гомлі ў гэтыя выходныя

Урбаністычная ініцыятыва «Smart Homel» ладзіць 20 красавіка адмысловы суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторыі навабеліцкага леса.

«У гэтым годзе гэта наша першая акцыя па прыборцы смецця і прывядзенні ў парадак нашых ваколіц, — адзначае кіраўнік урбаністычнай ініцыятывы «Smart Homel» Яўген Меркіс. — Мы вырашылі пачаць з прыборкі смецця на тэрыторыі Навабеліцкага лясніцтва ў гэты раз, дзе раней заўважылі шмат адкідаў. Але ў адмысловай анкеце, куды маглі запісацца ахвотныя дапамагчы нам, людзі адзначалі і іншыя месцы, якія б хацелі прыбраць сумесна з іншымі. Мы перакананыя, што разам зробім наш горад ды прылеглыя да яго тэрыторыі больш чыстымі!». 

Суботнік пройдзе пад кіраўніцтвам лясніка з Навабеліцкага лясніцтва. 

Далучайцеся!

КАЛІ: 20 красавіка ў 10:00 
ДЗЕ: збор каля ўвахода на стадыён па вул. Ленінградскай, 39А 

З САБОЙ МЕЦЬ: 
— зручнае адзенне і абутак; 
— рабочыя пальчаткі; 
— рэпеленты (ад патэнцыйных камароў); 
— мяхі для смецця (па магчымасці); 
— добры настрой! 

Мерапрыемства Ўкантакце:
https://vk.com/smartsub_belitsa

Автор записи: Caesar

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *