Гарадскія службы пачалі заніжэнне бардзюраў на пешаходных пераходах цэнтра горада. Пакуль працы вядуцца на перакрыжаванні з вул. Сялянскай і Чырвонаармейскай.
Па словах рабочых заніжэнне можа чакаць і іншыя бардзюры на праспекце.

Адзначым, што раней гомельцы вельмі актыўна адзначалі вялікую колькасць высокіх бардзюраў і іншых перашкод на тратуарах нашага горада. Свае заяўкі неабыякавыя гараджане пакідалі на сэрвісе 115.бел, але атрымлівалі ў выніку вялізныя тэрміны вырашэння гэтых праблем. Каб прыцягнуць увагу гарадскіх уладаў актывісты нават стварылі адмысловую петыцыю.
Застаецца спадзявацца, што ў гэтым годзе праблемы развіцця безбар’ернага асяроддзя ў Гомелі будуць сярод прыярытэтаў кіраўнікоў гарвыканкама.

Урбаністычная ініцыятыва «Smart Homel» будзе сачыць за развіццём падзей.