Конкурс ідэй Гомель

Дасылай свае ідэі і зрабі Гомель лепей разам з намі!

Урбаністычная ініцыятыва “Smart Homel” запрашае жыхароў Гомеля прыняць удзел у конкурсе гарадскіх міні-праектаў.

Калі вы маеце цікавую ідэю для развіцця абласнога цэнтра, але вам бракуе для гэтага аднадумцаў і магчымасцяў, то мы гатовыя дапамагчы! Мы ладзім адмысловы конкурс ідэй і міні-праектаў, звязаных з развіццём нашага горада.

Перавага будзе аддавацца міні-праектам, звязаным з наступнымі тэмамі:

  • Гарадская мабільнасць (пешаходы, раварысты і т.п.)
  • Зялёныя насаджэнні
  • Экалогія
  • Добраўпарадкаванне грамадскіх прастор
  • Эстэтычны выгляд горада (інсталяцыі, стрыт-арт і т.п. )

Таксама разглядацца будуць ідэі, якія маюць на мэце ўцягванне жыхароў у вырашэнне гарадскіх праблем.

Свае заяўкі могуць дасылаць грамадскія арганізацыі, ініцыятывы, а таксама актывісты ды звычайныя гараджане.

Прыём заявак на адрас smarthomel2016@gmail.com будзе ажыццяўляцца да 4 сакавіка. Пра вынікі адбору будзе паведамлена не пазней за 6 сакавіка. Час на рэалізацыю праектаў – сакавік-травень 2017 г.

У межах працы над праектамі прадугледжваецца арганізацыйная, кансультацыйная і інфармацыйная падтрымка.

Крытэры якасці для праектаў маюць быць:

  • Актуальнасць праекта;
  • Карыснасць праекта для лакальнага грамадства;
  • Рэальнасць праекта для выканання ініцыятарамі;
  • Абгрунтаванасць мерапрыемстваў і запланаваных выдаткаў;
  • Канкрэтнасць вынкаў рэалізацыі праекта;
  • Трываласць вынікаў праекта

Зробім Гомель горадам для людзей разам!

Автор записи: Caesar

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *